тел/факс +375223378274
email: kancel@baa.by
Адрес: 213410,
Могилевская обл.,
г. Горки, ул. Мичурина, 5
Обратная связь
30.01.2015

Бакалаўрыят па эканоміцы ў Латвіі

Стакгольмская школа эканомікі ў горадзе Рыга (Латвія) запрашае на навучанне ў бакалаўрыяце выпускнікоў школ і студэнтаў Беларусі, Малдовы і Ўкраіны. Урад Швецыі прапануе 20 грантаў для навучання па спецыяльнасці "Эканоміка і бізнэс". Гранты разлічаны на 3 гады і пакрываюць кошт навучання, пражывання ў інтэрнаце. Штомесячная стыпендыя навучэнцаў будзе складаць 200 еўра. Навучанне будзе ажыццяўляцца на ангельскаймове.

Кандыдаты мусяць мець адзнаку ў школьным атэстаце па матэматыцы і ангельскаймове не ніжэй за 7 па 10-бальнай шкале.

Дэдлайнпадачы заявак - 8 красавіка 2015 года.

У заяўцы неабходна прадставіць наступныя дадзеныя:

  • Матывацыйны ліст (каля 400 словаў);
  • скан-копія атэстата альбо - для выпускнікоў 2015 года – выпіска адзнак за 1-е паўгоддзе;
  • асабістыя і кантактныя дадзеныя;
  • наяўнасць дыпломаў, сертыфікатаў, якіяі люструюць дасягненні заяўніка.

Уступнае тэставанне пройдзе на ангельскай мове 25 красавіка 2015 года ў Мінску, Кіеве, Кішынёве, Тбілісі, Рызе, Лондане і будзе складацца з трох іспытаў: ангельская мова, матэматыка, логіка. Вынікі тэстаў будуць абвешчаныя  30 красавіка. Паспяховыя кандыдаты атрымаюць запрашэнне на сумоўе, якоеа дбудзецца ў траўні 2015 года. Пачатак акадэмічнага года - 17 жніўня. Па пытаннях паступлення і афармлення дакументаў неабходна звяртацца на е-мэйл: jkurganovich@sseriga.edu.