Абитуриенту 
 Дневное отделение 
 Заочное отделение 
 Общественные организации 
 Аспирантура 
 Наука 
 Международная деятельность 
 Контакты 

О ВУЗе
Ректорат
Одно окно
Сектор менеджмента качества
Иностранному абитуриенту / For foreign student
Европейское пространство высшего образования
РАСПИСАНИЕ ЗАНЯТИЙ
Учебно-методическое управление
Центр научно-методического обеспечения учебного процесса
Высшая школа агробизнеса
Институт повышения квалификации и переподготовки кадров
Управление воспитательной работы
Учебная работа
Библиотека имени Д.Р. Новикова
Архив УО БГСХА
Ботанический сад
Дворец культуры
Публикационная активность авторов




Запомнить меня
  Забыли пароль?




Главная / Новости

І не знікаць паэтам вечна…

19.12.2017 

Пад такой назвай 14 снежня ў малой зале Цэнтра студэнцкай мастацкай творчасці прайшоў вечар ушанавання памяці народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа, 135-годдзе з дня нараджэння якіх адзначалася ў Беларусі на працягу гэтага года.

Арганізатрамі літаратурна-музычнай вечарыны выступілі народнае літаратурнае аб’яднанне “Парнас”, бібліятэка імя Д.Р.Новікава акадэміі, Цэнтр студэнцкай мастацкай творчасці.

На мерапрыемстве гучалі песенныя творы на словы паэтаў, так добра нам знаёмыя – “Спадчына”, “Мой родны кут”, Явар і каліна” у выкананні народнага акадэмічнага хора Спадчына”, мужчынскага квартэта і жаночай групы хора (кірўнік Ірына Шаўчук). Песні былі дапоўнены мастацкім выкананнем паэтычных шэдэўраў Янкі Купалы і Якуба Коласа грамадзянскага і лірычнага зместу (чыталі удзельнікі клуба “Дэбют”, кіраўнік – Марыя Студнёва).

Сапраўдным кульмінацыйным момантам вечарыны стаў урывак з класічнай п’есы Янкі Купалы “Паўлінка”. Удзельнікі “Парадокса” (кіраўнік Валянціна Маркевіч) нагадалі гледачам  знаёмую дзею, рэплікі,  па-майстэрску сыгралі галоўных асоб – Паўлінку, пана Быкоўскага, – і іншых персанажаў неўміручага твора. Выразная ігра артыстаў, іх параўвасабленне ў купалаўскіх герояў былі ўдала дапоўнены яркімі касцюмамі і дэкарацыямі (нягледзячы на невялікія памеры сцэны).

Трэба заўважыць, што ўся вечарына суправаджалася ўдала падабраным відыёрадам і відыёфільмамі аб жыцці і творчасці песняроў Беларусі (падрыхтавала Людміла Шаршнёва).

Ну, і вядома, гэта музычна-паэтычнае мерапрыемства было выкарыстана арганізатарамі і для таго, каб узнагародзіць дыпломамі ўдзельнікаў і пераможцаў літаратурнай віктарыны і літаратурнага конкурсу, якія былі арганізаваны і праведзены ў акадэміі да 135-гадовага юбілею народных паэтаў Беларусі. 

Больш поўна і дакладна на пытанні віктарыны адказаў Аляксей Рашкевіч, які і быў узнагароджаны дыпломам I ступені.

Дыпломамі I ступені конкурса на лепшы твор у галіне літаратурнай творчасці былі ўзнагароджаны Максім Гарбачоў, Мікіта Белавусаў, Любоў Селібірава, Ганна Малько, Алеся Цэван (узнагароджана двума дыпломамі ў розных намінацыях). Усяго ж у конкурсе прыняло ўдзел больш 30 чалавек.

Уручалі дыпломы і віншавалі пераможцаў загадчык кафедры рускай і беларускай моў акадэміі Таццяна Іванаўна Скікевіч, дырэктар Цэнтра студэнцкай мастацкай творчасці Генадзь Карлавіч Багдановіч, кіраўнік народнага літаратурнага аб’яднання “Парнас” Андрэй Міхайлавіч Пугач, ён жа ініцыятар правядзення вечарыны і каардынатар намаганняў усіх яе удзельнікаў.

Засталося толькі нагадаць чытачам аб тым, што Колас і Купала не аднойчы былі ў Горках, акадэміі. І памяць аб песнярах роднага слова ў горадзе і акадэміі годна ўшанавана – у батанічным садзе знаходзіцца памятны знак Янку Купалу, мемарыяльныя дошкі змешчаны на трэцім вучэбным корпусе (у гонар Якуба Коласа) і бібліятэцы акадэміі (у гонар Янкі Купалы), і вядома ж, у горадзе ёсць вуліцы, якія носяць імены беларускіх народных паэтаў. Ды і святочная вечарына таксама паслужыла данінай памяці і пашаны нашым славутым паэтам.

Імкліва бягуць гады. Але колькі б часу не прайшло, заўсёды будуць жыць у памяці людзей Янка Купала і Якуб Колас – выдатныя народныя паэты, без якіх немагчыма ўявіць сабе беларускую літаратуру.

 

Марыя Студнёва, галоўны бібліятэкар аддзела гуманітарна-асветніцкай работы бібліятэкі УА “БДСГА” 


Возврат к списку новостей





       

 
213407 Могилевская обл., г.Горки, ул.Мичурина 5 | тел/факс 8(02233)79641 | email: kancel@baa.by

Copyright © 2004-2017 УО «БГСХА»

Система Orphus