Абитуриенту 
 Дневное отделение 
 Заочное отделение 
 Общественные организации 
 Аспирантура 
 Наука 
 Международная деятельность 
 Контакты 

Ректорат
О ВУЗе
Одно окно
Сектор менеджмента качества
Иностранному абитуриенту / For foreign student
Европейское пространство высшего образования
РАСПИСАНИЕ ЗАНЯТИЙ
Учебно-методическое управление
Высшая школа агробизнеса
Институт повышения квалификации и переподготовки кадров
Управление воспитательной работы
Учебная работа
Библиотека имени Д.Р. Новикова
Архив УО БГСХА
Ботанический сад
Дворец культуры
Публикационная активность авторов




Запомнить меня
  Забыли пароль?




Главная / Новости

Віртуальная выстава, прысвечаная класіку Максіму Гарэцкаму

26.02.2013 

Да 120–годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры, драматурга, публіціста, вучонага, педагога, Максіма Гарэцкага (1893–1938)

Максім Гарэцкi

Гарэцкі Максім Іванавіч (1893-1938) - класік беларускай літаратуры, адзін з пачынальнікаў сучаснай беларускай прозы, крытык, літаратуразнаўца, лексікограф, мастак арыгінальнага, самабытнага таленту, вядомы прадстаўнік беларускай думкі, грамадзкі дзеяч беларускага нацыянальна-дэмакратычнага Адраджэння і наш зямляк.

Ён нарадзіўся ў вёсцы Малая Багацькаўка Мсціслаўскага павета. Скончыў каморніцка-агранамічнае вучылішча ў Горы-Горках (1913 год). Працаваў загадчыкам кафедры беларускай мовы, літаратуры і гісторыі Горацкай сельгасакадэміі. Горкі займаюць асаблівае месца ў жыцці пісьменніка. 18 лютага 1993 года, падчас урачыстасцяў была адкрыта мемарыяльная дошка пісьменніку на корпусе №4 УА БДСГА, яго імя прысвоена раённай бібліятэцы Амаль год да паступлення ў вучылішча М.Гарэцкі жыў у Горках на вуліцы Зялёнай. З 1993 года гэта вуліца носіць імя Максіма Гарэцкага.

За гады вучобы (1909-1913 гг.) ён не толькі атрымлівае спецыяльнасць, але і далучаецца да літаратуры. У гэты перыяд пад кіраўніцтвам Гарэцкага было створана “невялікае таварыства аматараў беларускай літаратуры”. Выпісвалі “Нашу Ніву”, чыталі “Тараса на Парнасе”, вершы Я. Купалы і Я. Коласа. Члены гуртка не толькі чыталі “Нашу Ніву”, але пісалі туды невялікія допісы. Пісаў і Максім Гарэцкі. Так, у верасні 1912 года, пад псеўданімам “Беларус” ён надрукаваў у газеце “Наша Ніва” цікавы допіс аб вялікім конкурсе ў каморніцка-агранамічным вучылішчы. Вядома, што з гэтых невялікіх допісаў і пачаўся літаратурны шлях М. Гарэцкага. А ў 1913 годзе ў газеце “Наша Ніва” з’явілася яго першае апавяданне “У лазні”. У ліпені 1913 Максім Гарэцкі атрымлівае накіраванне ў Вільню.

У 1926 годзе ён зноў прыязджае ў Горкі. Ў гэты перыяд пры акадэміі актыўна дзейнічае літаратурны гурток – Горацкая філія “Аршанскага маладняка”. М. Гарэцкі дзейна дапамагаў літаратурнай моладзі, асабліва ў выдавецтве зборнікаў “Аршанскага маладняка”, якія друкаваліся ў акадэмічнай друкарні. Працуючы ў Горках, Максім Іванавіч падтрымліваў сяброўскія адносіны з дырэктарам бібліятэкі сельскагаспадарчай адэміі Д.Р. Новікавым.

Сёння спадчына пісьменніка трывала займае пачэснае месца ў залатым фондзе беларускай класічнай літаратуры. І не толькі як дасканалы ўзор прыгожага пісьменства, скарб філасофскай думкі, што існуе па-за прасторай і часам. Напісаныя амаль стагоддзе таму кнігі Максіма Гарэцкага актуальныя дасёння. Уся яго творчасць прасякнута пачуццём любові да Радзімы, яе гісторыі, традыцый, нацыянальнай культуры. Нацыянальная ідэя натхняла пісьменніка, абуджала яго думку і пачуццё, вызначала змест творчасці. Максім Гарэцкі ўнёс каштоўны ўклад у развіццё нацыянальнай культуры беларускага народа.

Глядзець віртуальную выставу:

Книгi Максiма Гарэцкага у бiблiятэцы БДСГА:

  • Гарэцкі, Максім. Збор твораў: у 4 т. / М. Гарэцкі; Акадэмія навук Беларуская ССР, Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1984. – Т. 1: Апавяданні 1913-1930 / рэд. С. А. Андраюк; аўт. заўв. М. П. Кенькі. – 1984. – 446 с.
  • Гарэцкі, Максім. Збор твораў: у 4 т. / М. Гарэцкі; Акадэмія навук Беларускай ССР, Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1984. – Т. 2: Аповесці. Драматычныя абразкі / рэд. М. І. Мушынскі; падрыхтоўка тэкстаў і камент. Т. С. Голуб, М. Л. Кенькі. – 1985. – 416 с.
  • Гарэцкі, Максім. Збор твораў: у 4 т. / М. Гарэцкі; Акадэмія навук Беларускай ССР, Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1985. – Т. 3: На імперыялістычнай вайне ( Запіскі салдата 2-й батарэі N-скай артылерыйскай брыгады Лявона Задумы). Віленскія камунары: раман-хроніка / рэд. М. І. Мушынскі; падрыхтоўка тэкстаў і камент. Т. С. Голуб, В. Ю. Дэконскай. – 1985. – 399 с.
  • Гарэцкі, Максім. Збор твораў: у 4 т. / М. Гарэцкі; Акадэмія навук Беларускай ССР, Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1984. – Т. 4: Камароўская хроніка: аповесць. Летапіс жыцця і творчасці / рэд. А. М. Адамовіч; падрыхтоўка тэксту і камент. Г. І. Рэут. – 1986. – 384 с.
  • Гарэцкі, Максім. Выбраныя творы: у 2 т. / М. Гарэцкі. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1973. – Т. 2: Аповесці, дакументальна-мастацкія запіскі, раман. – 1973. – 477 с.
  • Гарэцкі, Максім. Рунь: апавяданні / М. Гарэцкі; уклад. Д. Бугаёў, Б. Саломка. – Рэпрынтнае выданне 1914 г. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1994. – 142 с.
  • Гарэцкі, Максім. Творы: апавяданні, аповесці / М. Гарэцкі; уклад. з тэксталаг. падрыхт. Т. Голуб; прадм. М. Кенькі. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1995. – 446 с.
  • Гарэцкі, Максім. Віленскія камунары: раман-хроніка / М. Гарэцкі; маст. В. Шаранговіч; прадм. Ю. Пшыркова. – Мінск: Беларусь, 1965. – 355 с.
  • Гарэцкі, Максім. На Імперыялістычнай вайне ( Запіскі салдата 2-й батарэі N-скай артылерыйскай брыгады Лявона Задумы ) / М. Гарэцкі; Письма с фронта / Л. М. Горецкий; прадмова і ўкладанне М. Мушынскага. – Мінск: Юнацтва, 1987. – 174 с.
  • Горецкий, Максим. Красные розы: избранное / М. Горецкий; пер. с бел. Л. Соловей. – Минск: Мастацкая літаратура, 1976. – 496 с.

Літаратура аб М. Гарэцкім:

  • Бугаёў, Д. Я. Максім Гарэцкі / Д. Я. Бугаёў. – Мінск: Навука і тэхніка, 1968. – 164 с.
  • Гарэцкія чытанні: тэзісы дакладаў і паведамленняў, г. Горкі, 17-19 лютага 1993 г. / Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія; кал. аўт. – Горкі, 1993. – 148 с.
  • Першыя Гарэцкія чытанні: тэз. дакл. і паведамленняў, г. Горкі, 16-18 сакавіка 1992 г. / Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія, Аддзел культуры Горацкага райвыканкама, Горацкі гісторыка-этнаграфічны музей; кал. аўт. – Горкі, 1992. – 103 с.

Возврат к списку новостей





       

 
213407 Могилевская обл., г.Горки, ул.Мичурина 5 | тел/факс 8(02233)79641 | email: kancel@baa.by

Copyright © 2004-2011 УО «БГСХА»

Система Orphus